ААН асудзіла новыя рэпрэсіі ў Беларусі

Вярхоўная камісарка ААН па правах чалавека асудзіла новыя рэпрэсіі ў Беларусі.

img_20200816_181620_logo.jpg


Мішэль Бачэлет згадала, што Аляксандр Лукашэнка 13 ліпеня сустракаўся з Уладзімірам Пуціным, а ўжо 14-га беларускія спецслужбы пачалі налёт на праваабарончыя і апазіцыйныя арганізацыі, піша «Белсат».
Яна назвала гэтыя рэпрэсіі абсалютна непрымальнымі, выказала глыбокую занепакоенасць і дадала: «Гэтыя падзеі яшчэ раз падкрэсліваюць ігнараванне беларускімі ўладамі сваіх абавязкаў у міжнародным праве».
«Усе затрыманыя павінны быць вызваленыя», — заявіла Мішэль Бачэлет. Яна заклікала ўрад спыніць палітыку застрашвання і пераследу грамадзянскай супольнасці і СМІ.