Адвакат філосафа Уладзіміра Мацкевіча пакінуў Беларусь

У юрыста Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Дзмітрыя Лазавіка 13 жніўня прайшоў ператрус у рамках крымінальнай справы, у якой ён з'яўляецца абаронцам. На гэты момант адвакат пакінуў межы краіны.

unnamed_l4i0q.jpg


Як паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на сайт «Права на абарону», Дзмітрыя Лазавіка таксама выклікалі на пасяджэнне кваліфікацыйнай камісіі 11 жніўня для пераатэстацыі, аднак ён на пасяджэнне не з’явіўся.

Як растлумачыў абаронца, ён і не збіраўся там прысутнічаць, бо лічыць вынік (непраходжанне і пазбаўленне ліцэнзіі) загадзя перадвызначаным.

Лазавік — абаронца палітвязня-філосафа Уладзіміра Мацкевіча. Таксама адвакат з’яўляецца дэлегатам платформы «Сход».