Сілавікі прыйшлі ў «Ахову птушак Бацькаўшчыны». Дапоўнена

У офіс найстарэйшай экалагічнай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» прыйшлі сілавікі. Пра гэта паведамілі калегі абаронцаў прыроды.

owl.jpg


Паводле інфармацыі REFORM.by, прэтэнзіі ў праваахоўнікаў паўсталі да аднаго з супрацоўнікаў арганізацыі і гаворкі пра блакаванне ўсёй працы АПБ не ідзе.

Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» заснавана ў 1985 годзе і вядомая тым, што працуе над захаваннем разнастайнасці відаў і экасістэм Беларусі, залучаючы насельніцтва ў актыўную ахову прыроды. Яе чальцамі з’яўляюцца каля 3000 чалавек.

Дапоўнена: дырэктар АПБ Аляксандр Вінчэўскі распавёў «Медыязоне»: «Прыйшлі з пастановай у офіс арганізацыі. Папрасілі копіі дакументаў некаторых фінансавых. Паводзілі сябе карэктна, каля гадзіны пасядзелі і ўсё. Тэлефоны супрацоўнікаў праверылі і з'ехалі. У пастанове было шмат чаго напісана. Шмат было ўсялякіх артыкулаў, цэлы абзац».