
Актывістка Незалежнага прафсаюза РЭП Зінаіда Міхнюк
Нагадаем, 25 сакавіка 2022 года сілавікі ўламіліся ў дом актывісткі праз акно. Яны правялі ператрус і затрымалі гаспадыню дома. У лістах з-за кратаў вязні брэсцкага СІЗА, дзе ўтрымлівалася Зінаіда Міхнюк, пісалі, што яе абвінавачваюць на аснове матэрыялаў з праслухоўвання, якое стаяла ў доме актывісткі прафсаюза РЭП.
Праваабаронцы прызналі жанчыну палітзняволенай.