Актывістку БХД затрымалі за плакат "Не пуцінскай вайне з Украінай"
9 траўня за антываенную акцыю была затрыманая актывістка аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" з Нясвіжу, мастачка Наталля Бордак.
Пра сваё затрыманне яна 9 траўня а 21:40 напісала смс-паведамленне свайму знаёмаму Алесю Язвінскаму, які пабачыў паведамленне толькі сёння раніцай. "Я ў пастарунку за плакат: Не пуцінскай вайне з Украінай", — напісала яна.
Зараз яе тэлефон не адказвае, яе месца знаходжанне невядомае. Алесь Язвінскі мяркуе, што актывістка застанецца ў пастарунку да панядзелка, калі яе, магчыма, чакае суд. Прэсавая служба БХД