Анатоля Шалковіча, які любіць памідоры са смятанай, зноў арыштавалі на 15 сутак
Анатоля Шалковіча, аматара памідораў са смятанай, не выпусцілі з Акрэсціна. Яго зноў арыштавалі на 15 сутак, паведамляюць праваабаронцы.

65-гадовага інжынера Анатоля Шалковіча затрымалі 11 лістапада, а пазней пакаралі 15-сутачным арыштам. Сёння стала вядома, што Анатоль на волю так і не выйшаў — яго зноў арыштавалі на 15 сутак. Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў Facebook Аляксандр Знак. Па якіх артыкулах судзілі інжынера, таксама не вядома.
Анатоль Шалковіч стаў папулярным праз яго заяву у пакаяльным відэа МУС пра любоў да белага і чырвонага колераў.