Андрэй Пачобут: Нікому не даваў паўнамоцтваў прадстаўляць свае інтарэсы ў пытанні памілавання

Андрэю Пачобуту прыйшоў ужо трэці ліст ад Васкрасенскага наконт памілавання, паведамляе тэлеграм-канал БАЖ.

photo_2021_09_10_15_47_15.jpg

У апошнім лісце палітвязню Васкрасенскі піша, што мае намер прадстаўляць яго інтарэсы і прасіць аб вызваленні.

Пачобут раней адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні. Ён адзначыў, што нікому не даваў паўнамоцтваў прадстаўляць свае інтарэсы ў пытанні памілавання.

Гродзенскі журналіст, актывіст не прызнанага ўладамі «Саюза палякаў» Андрэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка. Яго вінавацяць у распальванні нацыянальнай варожасці (ч.3 арт. 130 КК), яму пагражае ад 5 да 12 гадоў зняволення.