Арганізацыя «За свой горад» запускае марафон у сацыяльных медыя #ямыбрэста
Актывісты лічаць сваёй мэтай дапамагчы органам улады ўбачыць праблемы ў сваім горадзе і павысіць якасць жыцця берасцейцаў.

«Мы просім жыхароў Брэста сфатаграфаваць пашкоджанні дарожнага пакрыцця, коратка апісаць праблему, паказаўшы яе месцазнаходжанне. Затым апублікаваць у сацыяльных сетках пост з фота і хаштэгам #ямыбрэста. Кожныя 3 дні мы будзем праводзіць маніторынг сацыяльных медыя і ад імя арганізацыі «За свой горад» накіруем у ДАІ і іншыя службы звароты для вырашэння праблем» — каментуе ініцыятыву кіраўнік арганізацыі «За свой горад» Ігар Маслоўскі.
Вы таксама можаце даслаць нам на пошту maslouski.ihar@gmail.com фота і апісанне праблемы. Фотафакты праблемных участкаў дарог арганізатары будуць размяшчаць на сайце і платформах ў сацыяльных сетках арганізацыі «За свой горад».
Паводле прэс-рэліза