БЧБ сцяг побач з жоўта-блакітным: Як выглядае цяпер мяжа Беларусі і Украіны (фотафакт)
На ўкраінска-беларускай мяжы ўкраінскія памежнікі паставілі 2 сцягі — беларускі бел-чырвона-белы сцяг побач з сіне-жоўтым.
На мяжы Украіны з Беларуссю з украінскага боку з’явіліся сцягі — аднак замест афіцыйнага чырвона-зялёнага сцяга выбралі гістарычны-бел-чырвона-белы, які цяпер у Рэспубліцы Беларусь забаронены.
Украінскі тэлеканал ТСН паказаў у сваім сюжэце беларуска-ўкраінскую мяжу. Цяпер там бел-чырвона-белы сцяг.
Як гаворыцца ў сюжэце, не ўпершыню ўкраінскія памежнікі дасылаюць своеасаблівыя пасланні беларускім калегам. Раней быў рускі Валера, падвешаны недалёка ад мяжы, як напамін пра тое, што чакае акупантаў на ўкраінскай зямлі.
Раней беларусы скардзіліся на пагрозлівыя і непрыстойныя жэсты з украінскага боку. Больш за тое, яны сцвярджалі, што нібыта памежнікі Украіны скралі адзін са знакаў.
Таксама беларускія памежнікі скардзіліся, што ўкраінскія калегі ўсталявалі ў лесе манекен у расійскай форме і назвалі яго Валера.
Затым абражаныя беларускія памежнікі падрыхтавалі «сіметрычны» адказ: усталявалі білборды на мяжы з Украінай з надпісамі «Мы дапаможам Украіне знайсці сапраўдных акупантаў» і «Беларусь памятае» і кадрамі Другой сусветнай вайны.
Паводле www.unian.net,ТСН