Беларускія аўтамабілісты будуць больш плаціць за тэхагляд
У Беларусі з 22 верасня падаражэе тэхагляд транспартных сродкаў. Пра гэта піша выданне «Наш край».
22 верасня набудуць сілу папраўкі ў закон «Аб дарожным руху» ў частцы ажыццяўлення праверкі тэхнічнага
стану і канструкцыі транспартных сродкаў пры правядзенні дзяржаўнага тэхнічнага
агляду.
Кошт паслуг
дыягнастычных станцый вырасце. Некаторыя станцыі дыягностыкі ўжо ўзнялі кошты
за тэхагляд, які цяпер каштуе не 30 рублёў, а 35-40 руб.
За няпройдзены тэхагляд
штраф складзе да 3 базавых велічынь (96 рублёў).