Беларускія турысты сутыкаюцца з праблемамі на расійскіх межах
Беларускія транзітныя турысты сутыкаюцца з праблемамі на расійскіх межах. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый.
Нягледзячы на тое, што кавідныя абмежаванні для беларусаў у Расіі знятыя, ад іх патрабуюць дакументы, якія пацвярджаюць мэту паездкі, і аплату паслуг па аздараўленні на межах з трэцімі краінамі, піша REFORM.by.
Гаворка ідзе пра аўтобусныя туры ў Грузію. «Памежныя ўлады Расійскай Федэрацыі пры вяртанні беларускіх турыстаў і ўездзе на тэрыторыю Расіі прад'яўляюць патрабаванні аб наяўнасці пацвярджэння аплачаных паслуг па аздараўленні (лячэнні) на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі», — паведамілі ў РСТА.
Арганізацыя ўжо звярнулася ў Мінспорту і турызму з просьбай правесці кансультацыі з расійскім бокам і ўрэгуляваць пропуск беларускіх транзітных турыстаў праз тэрыторыю Расіі.