Ці сапраўды ў Расіі хочуць «адмяніць незалежнасці Літвы»?
Прэс-сакратар Пуціна заявіў, што ў Крамлі не ведаюць пра такую інуцыятыву. А чалец «Адзінай Расіі», які прапанаваў законапраект «Аб адмене незалежнасці Літвы», лічыць, што дакумент «дазволіць аспрэчыць сяброўства» краіны ў NATO.

Дакумент прапанаваны дэпутатам Яўгенам Фёдаравым (ад «Адзінай Расіі»). Паводле версіі заканадаўца, пастанова «дазволіць аспрэчыць сяброўства» Літвы ў NATO. Ці будзе гэтая ініцыятыва мець нейкі працяг, пакуль невядома.
У Крамлі заявілі, што «не ведаюць» аб ініцыятыве дэпутата.
Фёдараў лічыць, што пры прызнанні незалежнасці Літвы быў парушаны закон СССР «АБ парадку рашэння пытанняў, звязаных з выхадам саюзнай рэспублікі», таму што ў Літве «не праводзіўся рэферэндум аб выхадзе са складу Саюза ССР».
Расія з'яўляецца правапераемнікам СССР. А ў адпаведнасці з шостым пунктам Статута NATO, «спрэчныя юрыдычныя суб'екты не могуць увайсці ў альянс», адзначыў Фёдараў.
Між тым, прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ў Крамлі не ведаюць аб прапанове прадстаўніка «Адзінай Расіі».

Незалежнасць Літвы прызнаў Дзяржсавет СССР пад старшынствам Гарбачова. 11 сакавіка 1990 года Вярхоўны Савет ЛССР выдаў закон аб перайменаванні дзяржавы ў Літоўскую Рэспубліку і абвясціў акт аб аднаўленні незалежнасці Літвы. 6 верасня 1991 года Дзяржаўны Савет СССР пад старшынствам Міхаіла Гарбачова прызнаў незалежнасць Літвы. У 2004 годзе краіна ўступіла ў NATO і Еўрасаюз.
Літва паслядоўна выступае за ўзмацненне жорсткасці санкцый у дачыненні да Масквы, а ў канцы траўня нават прапаноўвала стварэнне вайскова-марской кааліцыі для зняцця расійскай блакады Чорнага мора дзеля вывазу ўкраінскага збожжа.