Беларусу прапанавалі запісаць відэа з адмаўленнем ад «карты паляка». Ён не захацеў
Прапагандысты прапанавалі грамадзяніну Беларусі запісаць відэа пра тое, што ён адмаўляецца ад «карты паляка». Верагодна, ролік планавалі выкарыстоўваць на праўладных ТБ і тг-каналах, каб распавядаць, як усё дрэнна ў Польшчы.

Як стала вядома «Е*рарадыё», у дадзеным выпадку
чалавек адмовіўся ад прапановы. Але рана ці позна хто-небудзь вымушаны будзе
пагадзіцца — ва ўладаў ёсць шмат спосабаў націснуць на тых, хто застаецца ў
Беларусі. Цяпер мы ведаем, як
фабрыкуюцца такія «меркаванні».
За 14 гадоў — з 2008 года, калі пачала працаваць гэтая праграма, — у
Беларусі выдадзена 160 тысяч «картаў паляка».

Пасля падзей 2020 года Лукашэнка прызначыў Польшчу галоўным сваім ворагам. Акрамя «карт паляка», у Беларусі ідзе атака на могілкі ваяроў Арміі Краёвай, якія проста нішчаць бульдозерамі, на грамадскія польскія арганізацыі і іншае. Карацей, на ўсё, што звязана з Польшчай, якая дала прытулак дзясяткам тысяч беларускіх палітычных уцекачоў.