У Беларусі без пераменаў: мірны сход завяршыўся спробамі затрымання

У нядзелю, 18 сакавіка, у Брэсце на плошчы Леніна адбылася чарговая акцыя, у якой прынялі ўдзел больш за 150 чалавек.

5a5de8e9_6d14_48e2_8abc_bb7661b70d0d_w650_r0_s.jpg

Акцыя супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, якую берасцейцы скончылі спевамі песні “Жыць”, прайшла мірна.

Праваабаронцам стала вядома пра спробу затрымання аднаго з актывістаў — сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Кабанава. Падчас мірнай акцыі ён размаўляў з людзьмі, вёў прамую трансляцыю.

Пасля заканчэння сходу з плошчы ўслед за Аляксандрам Кабанавым пайшлі двое супрацоўнікаў АМАПу.

Аляксандр Кабанаў распавядае Радыё Рацыя:

— За мной два “хвасты” прывязаліся. Пад’ехала машына з АМАПаўцамі. Мяне ўжо чакалі. Але дзіўна, што калі я ўключыў на фэйсбуку прамы эфір, яны ад мяне адчапіліся. Пад’ехалі яшчэ жыхары Берасця — мужчына і жанчына. Яны папярэдзілі, што за мной ідуць людзі, што пад’ехалі АМАПаўцы, і прапанавалі правесці мяне дадому.

Нагадаем, што напрыканцы 2017 года ў Беларусі распачаўся экалагічны канфлікт: у Брэсце мясцовае насельніцтва актыўна выступае супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Прычына — небяспека, якую ўтойваюць у сябе іх выкіды ў паветра.

Сталі вядомыя новыя скандальныя факты аб акумулятарным заводзе ў Брэсце


 spring96.org