Мільёны еўрапейцаў п’юць забруджаную ваду
А 14 чалавек штодня паміраюць ад небяспечнай вады, антысанітарыі і дрэннай гігіены. І гэта толькі ў Еўропе.

pixabay
Такія дадзеныя прыводзяцца у дакладзе Сусветнай арганізацыі аховы здароўя з нагоды Сусветнага дня водных рэсурсаў.
Паводле ацэнак СААЗ, больш за 5000 чалавек штогод — 14 чалавек кожны дзень — паміраюць ад дыарэйных захворванняў з-за недастатковага водазабеспячэння і антысанітарыі. Чыстая і бяспечная пітная вада часта недаступная, асабліва для тых, хто жыве ў сельскай мясцовасці. 57 мільёнаў людзей у рэгіёне не маюць дома вадаправоднай вады і 21 мільён чалавек усё яшчэ не маюць доступ да нармальнай пітной вады. Гэтыя людзі выкарыстоўваюць ваду з неабароненых калодзежаў і крыніц, непасрэдна спажываюць паверхневыя воды. Каля трох чвэрцяў людзей, якія не маюць доступу да нармальнай пітной вады жывуць у сельскай мясцовасці.
Паводле прэс-рэліза