Актывіст Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Пётр Папраўка на тэрыторыі Мінскага раёну каля аграгарадку Замасточча выявіў несанкцыянаваную звалку адходаў, якая можа пагражаць экалагічнымі праблемамі на тэрыторыі раёна. Ніякіх дазволаў на выкід смецця і адходаў у гэтай мясцовасці няма.
Зараз актывіст складае скаргу ў пракуратуру. Таксама зварот быў накіраваны кіраўніцтву Цяплічнай гаспадарка ААТ “ДорОрс”, якую Пётр Папраўка падазрае ва ўчыненым і якая сваю віну адмаўляе. Аднак, паводле яго, горы бацвіння ад буракоў, выкінутыя ў вырытую ў поле яму, пацвярджаюць віну прадпрыемства.
“Гэтыя незаконныя дзеянні адназначна наносяць шкоду прыродзе і экалогіі рэгіёну. І я зраблю ўсё, што ад мяне залежыць, каб спыніць гэтыя незаконныя дзеянні”, — адзначыў актывіст БХД.
