Будуць судзіць хлопца за тое, што справіў малую патрэбу на машыну ДАІ

Калі вельмі закарцела.

dai_5.jpeg


Незвычайнае здарэнне адбылося ў Мінску.
Паводле матэрыялаў справы, малады чалавек выпіваў у гасцях у сябра на вуліцы Паўліны Мядзёлкі. Каля паўночы яны вырашылі пайсці на бліжэйшую запраўку па новае піва. Каля пад'езда заўважылі пусты УАЗік міліцыянтаў, якія прыехалі на выклік. Абвінавачаны вырашыў справіць патрэбу на пярэдняе кола машыны. У гэты момант яго заўважылі міліцыянты. Хлопец спрабаваў уцячы, але быў затрыманы.
Крымінальная справа была ўзбуджана па ч. 1 арт. 339 (хуліганства) КК Беларусі. Малады чалавек, які не працуе і несудзімы, прызнаў сваю віну.
У СІЗА яго не змяшчалі — адпусцілі пад асабістае паручальніцтва. Хлопцу пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.