Ці будуць каля Белавежскай пушчы паліць шыны?

«Верым, што ў вёсцы Дубічы Асочныя, якая знаходзіцца каля польскага боку Белавежскай пушчы, хімічнага спальвання шынаў не будзе», — кажа солтыс вёскі Барбара Галёнка.



nhgktkqturbxy82mmvhntaxnwe0otbmmjjinzcymtdlmzrknzljnmnhzi5qcgvnkpudaqdnbdfnal_tbc0dus0b3g_833x400.jpg

У вёсцы Хітрая павінна была адбыцца сустрэча жыхароў гміны Гайнаўка з інвестарам прадпрыемства. “Інвестар зноў праігнараваў нас”, — кажа Барбара Галёнка.

— Разгляд адміністрацыйнай справы адбываўся без удзелу інвестара. Кожны хацеў бы задаць яму пытанне, чаму ён выбраў гэта месца — каля Белавежскай пушчы? Сяло экалагічным земляробствам спрабуе займацца, агратурызм расце. У нас не было думкі, што хтосьці ўвогуле мог бы пра гэта казаць. Аднак, давялося змагацца і будзем змагацца да канца.

Канчатковае рашэнне па справе пабудовы прадпрыемства будзе прымаць войт гміны Гайнаўка на падставе экспертызаў Рэгіянальнага дырэктарату аховы асяроддзя і павятовага санітарнага інспектарату ў Гайнаўцы. Экспертызы павінны быць завершаны да сярэдзіны ліпеня гэтага года.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя