Ціханоўская атрымала паведамленне пра смерць мужа-палітвязня. Гэта можа быць правакацыяй
Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская распавяла пра атрыманне паведамлення пра смерць мужа-палітвязня Сяргей Ціханоўскага, які ўжо больш за тры гады знаходзіцца ў няволі паводле прысуду па сфабрыкаванай крымінальнай справе. Таксама гэтая інфармацыя з’явілася ў некаторых тэлеграм-каналах.
Інфармацыі пра Ціханоўскага
сваякі не маюць ужо чатары месяцы. Такая ж сітуацыя з іншымі вядомымі
палімтвязнямі, якіх лукашэнкаўскі рэжым наўмысна памясціў у суцэльны
інфармацыйны вакуум.
«Апошні раз я атрымлівала інфармацыю пра свайго мужа Сяргея 9 сакавіка. З тых часоў я нічога не ведаю пра яго. Я не атрымала ніводнага ліста, не было і ніякай камунікацыі праз адваката. Такая ж сітуацыя ў родных Віктара Бабарыкі, Марыі Калеснікавай, Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца, Ігара Лосіка, Максіма Знака і іншых, — напісала з гэтай нагоды палітык у сваім тэлеграм-канале. —
Гэта чарговая спроба рэжыму ціснуць не толькі на палітвязняў, якіх пазбаўляюць сувязі са знешнім светам і трымаюць у жудасных умовах, а яшчэ і на іх родных, якія вымушаныя жыць без ніякай інфармацыі пра дарагіх людзей. І якой бы моцнай і нязломнай мне б ні хацелася быць, я ўсё роўна кожны дзень перажываю за Сяргея. Вельмі цяжка жыць, калі не ведаеш, жывы твой муж ці не».
Гэта не першы
выпадак, калі ў публічную прастору ўкідваюць інфармацыю пра нібыта смерць Сяргея
Ціханоўскага. Такія ж звесткі былі злітыя з сеціва ў лютым. Тады гэта аказалася
правакацыяй, на якую неўзабаве адрэагаваў праз адваката сам політзняволены.
«Як рэкламшчыка, мяне такі піяр задавальняе», — сказаў Сяргей.
Калі дапусціць,
што цяперашні ўкід таксама з’яўляецца правакацыяй, то ён можа тлумачыцца
падрыхтоўкай каманды Святланы Ціханоўскай на саміту НАТА ў Вільні і спробай
запужаць палітыка.
Учора прэс-служба
Святланы Ціханоўскай анансавала яе ўдзел у асобных мерыпраемствах саміта.
«Падчас Саміту
НАТА пройдуць два сайд-івэнты па Беларусі, арганізаваныя Святланай Ціханоўскай»,
— гаворыцца ў паведамленні прэс-службы лідаркі беларускіх дэмакратычных сіл.
Адзначаецца, што
ўдзел у івентах Ціханоўскай падчас саміту НАТА возьмуць удзел кіраўнікі 31
дзяржавы, а таксама міністры замежных справаў і міністры абароны краінаў — членаў
Паўночнаатлантычнага альянса.
«Гэта
найбуйнейшая ў гісторыі Літвы сустрэча такога рангу. Святлана Ціханоўская
атрымала запрашэнне на ўдзел у публичным форуме НАТА, дзе выступіць на адным з
круглых сталоў і ў мерапрыемствах, арганізаваных Атлантычнай радай», —
паведамляе каманда экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі.
Анансуецца, што на мерапрыемствах з удзелам Ціханоўскай будуць абмеркаваныя роля Беларусі для трансатлантычнай бяспекі і размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі.
Саміт НАТА пройдзе ў Вільні 11-12 ліпеня.