Ціханоўская заклікала беларусаў рыхтавацца да Дня Волі
У сваім тэлеграм-канале Святлана Ціханоўская абвясціла пра падрыхтоўку да Дня Волі.

«За апошнія месяцы Лукашэнка не проста давёў Беларусь да страшнага крызісу, але і стаў галоўнай пагрозай незалежнасці краіны. Мы ж бачым: ён спрабуе прадаць Беларусь па частках у абмен на крэдыты і падтрымку, каб утрымацца яшчэ некалькі месяцаў. Але вясна ўжо блізка.
25 сакавіка — гэта Дзень Волі. Дзень нашай незалежнасці. І я заклікаю ўсіх беларусаў рыхтавацца да гэтага дня ўжо цяпер: мабілізаваць пратэсны дух, выбудоўваць бяспечныя супольнасці, планаваць вяртанне на вуліцы ўласных гарадоў. Бо адзіная сіла, здольная спыніць распродаж краіны, — гэта народ Беларусі.
25 сакавіка — гэта дзень, да якога мы аб'яднаем намаганні і заяўляем: мы разам супраць крызісу і за новую Беларусь».