«Чакай мяне». Лявон Вольскі запісаў кліп з удзелам 30+ палітвязняў
Гурт VOLSKI выклаў у ютуб кліп на песню «Чакай мяне» з новага альбома «Лісты палітвязням». У запісе прынялі ўдзел больш за 30 палітзняволеных, якія цяпер знаходзяцца за мяжой.
«"Чакай мяне" — песьня з альбому «Лісты палітвязьням». Кожнаму зьняволенаму вельмі хочацца, каб яго чакалі, каб на яго не забываліся, каб пра яго думалі — штодзень, штогадзіну, штохвіліну. І, калі вельмі чакаць, дык абавязкова дачакаесься. У кліпе песьню сьпяваюць былыя палітвязьні — тыя, хто прайшоў усе колы пекла беларускіх вязьніцаў», — гаворыцца ў апісанні да відэа.
Адзначаецца, што ў здымках узялі ўдзел:
Астроўская Тацьцяна — 10 месяцаў у СІЗА, вымушаная эміграцыя ад крымінальнага перасьледу;
Бабко Аляксандр — 1 год зьняволеньня (судьдзя: Суднік Вікторыя);
Барадзін Алег — 15 сутак, 2 адміністрацыйныя справы, вымушаная эміграцыя ад крымінальнага перасьледу;
Бараноўская Сьвятлана — 3 гады абмежаваньня волі (судьдзя: Крэпская Юлія);
Баярэнка Кіра — 6 месяцаў у СІЗА, згубіла дзіця падчас родаў у СІЗА №1 (Валадарка), вымушаная эміграцыя ад крымінальнага перасьледу;
Газізаў Цімур — 2 гады абмежаваньня волі (судьдзя: Кацэр Сяргей);
Гебрэмарыям Алана — 2.5 гады зьняволеньня (судьдзя: Фёдарава Марына);
Гопта Зьміцер — 2 гады зьняволеньня (судьдзя: Прадун Ірына);
Грузьдзіловіч Алег — 1.5 гады зьняволеньня (Шаціла Сяргей);
Гусейнаў Руслан — 30 сутак, 3 адміністрацыйныя справы, 2 штрафы, вымушаная эміграцыя ад крымінальнага перасьледу;
Дзядзюля Алена — 1 год зьняволеньня (Суднік Вікторыя);
Дубовік Вольга — 1 год зньяволеньня (Суднік Вікторыя);
Заяц Алег — 6 месяцаў у СІЗА, вымушаная эміграцыя ад крымінальнага перасьледу, карная мэдыцына — 4 тыдні ў РНПЦ псіхічнага здароўя;
Казлоўскі Аляксандр — 1.5 гады зьняволеньня (судьдзя: Касьцюкевіч Анжэла);
Карнеева Натальля — 3 гады абмежаваньня волі (судьдзя: Хвайніцкая Жанна);
Макавецкі Ўладзіслаў — 2 гады зьняволеньня (судьдзя: Кіндзеева Сняжана);
Максімчык Зьміцер — 3 гады абмежаваньня волі (судьдзя: Фёдарава Марыя);
Міронаў Ільля — 1.5 гады зьняволеньня, 160 содняў па 12 адміністрацыйных справах (судьдзя: Мохараў Аляксандр);
Паўлава Вольга — 3 гады абмежаваньня волі (Запасьнік Марына);
Плешкуноў Васіль — 3 адміністрацыйныя справы, звольнены, вымушаная эміграцыя ад крымінальнага пераследу;
Пуцыковіч Алена — 2.5 гады абмежаваньня волі (судьдзя: Кудласевіч Генадзь);
Рытус Вольга — 3 гады абмежаваньня волі (судьдзя: Блізьнюк Юлія);
Сабалеўскі Сяргей — 3 гады зьняволеньня, перанес інсульт падчас зняволеньня;
Скрашчук Вольга — 2 гады зьняволеньня (судьдзя: Ананіч Алена);
Судаленка Леанід — 3 гады зьняволеньня (судьдзя: Салоўскі Сяргей);
Трацьцякевіч Мікіта — 3 гады зьняволеньня (судьдзя: Воўк Аляксандр);
Хіневіч Анатоль — 2.5 гады зьняволеньня (судьдзя: Жуковіч Елена);
Чарнаморцава Валерыя — 2.5 гады абмежаваньня волі (судьдзя: Емяльянчанка Вольга);
Чульцова Дар'я — 2 гады зьняволеньня (судьдзя: Бугук Наталля);
Андрэй Шарэнда, муж палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк — 4 гады зьняволеньня, 2 разы працяг тэрміну па арт. 411 (судьдзі: Брэган Яўген, Крупадзёраў Мікалай, Іванюценка Станіслаў);
Шырокая Іна — 3 гады абмежаваньня волі (судьдзя:
Ачалава Анастасія).