«Что мы Родиной зовём? Флаг России над Кремлём» — рэкамендаваны верш для першакласнікаў у мінскай школе

Чытач «Нашай Нівы» даслаў у Рэдакцыю спіс рэкамендаванай літаратуры, які настаўніца выдала яго дзіцяці-першакласніку ў школе.

rodina_k8w3r__1_.jpg


«Наступны ўрок пазакласнага чытання 15 мая. Тэма «Мая родная Беларусь». Кнігі пра Радзіму, малюнкі на тэму «Мая Беларусь», фота», — гаворыцца ў абвестцы. У ёй жа прыводзіцца спіс з сямі твораў.
Адзін з іх — верш «Что мы Родіной зовем» за аўтарствам Уладзіміра Сцяпанава.
«Что мы Родиной зовём?
Всё, что в сердце бережём,
И под небом синим-синим
Флаг России над Кремлём».
Адзначым, што падборка вершаў — не механічная копія з нейкага расійскага дапаможніка. Тры аўтары ў ім — беларускія паэты. Гэта Віктар Кудлачоў, Тамара Краснова-Гусачэнка і Уладзімір Ягоўдзік.
Паводле «Нашай Нівы»