«Двое сутак ён правёў у ІЧУ». Жыхара Брэста будуць судзіць за БЧБ-жалюзі
Напярэдадні праваслаўных Калядаў у адну з брэстскіхх сем'яў прыйшла міліцыя і затрымала гаспадара.
— 6 студзеня ўвечары да нас прыйшоў участковы ды яшчэ тры супрацоўнікі міліцыі, — распавяла «Белсату» жонка затрыманага Ганна. — Яны папрасілі зняць БЧБ-жалюзі. Муж адмовіўся гэта зрабіць, тады яны яго скруцілі, завялі спачатку ў «апорку», потым прыехала машына і адвезла мужа ў Ленінскі РАУС. Двое сутак ён правёў у ІЧУ, я спрабавала перадаць яму цёплыя рэчы, але прымаць іх адмовіліся.
Ганна кажа што дата суду ўжо вызначана:
— У пятніцу, 8 студзеня, я паехала ў суд, але мужа туды не прывезлі. Увечары яго адпусцілі з позваю ў суд на 12 студзеня.