Дзмітрый Падлобнікаў са Жлобіна. Яшчэ адзін беларус чакае экстрадыцыі з Расіі за ўдзел у пратэстах
25-гадовы Дзмітрый Падлобнікаў выходзіў на акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў у Жлобіне, распавядае «Свабода».
![020e725d_b9a4_4cbd_a6c3_514684e60e8f_w1023_r1_s.jpg 020e725d_b9a4_4cbd_a6c3_514684e60e8f_w1023_r1_s.jpg](/img/v1/images/020e725d_b9a4_4cbd_a6c3_514684e60e8f_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дзмітрыя Падлобнікава затрымалі 9 жніўня 2020 года, пратрымалі тры дні ў Петрыкаўскім РАУС і адпусцілі на волю. Пазней ён выехаў на працу ў Расію, аднак у траўні 2021 года быў затрыманы там паводле запыту рэжыму Лукашэнкі. Дзмітрый чакаў пастановы на экстрадыцыю ў СІЗА горада Каломна, нядаўна яго перавезлі ў адзін з маскоўскіх СІЗА.
Ад жніўня 2020 года ў Расіі арыштавалі сама меней два
дзясяткі беларусаў у справах, звязаных з пратэстамі супраць рэжыму Лукашэнкі.
Некаторых ужо выслалі на радзіму, іншых чакае экстрадыцыя ці дэпартацыя.
Масква рэдка адмаўляе Мінску і дапускае да затрыманняў на сваёй тэрыторыі беларускіх сілавікоў. Журналісты выявілі экстрадыцыйныя справы, пра якія не ведаюць нават праваабаронцы.