На Пскоўшчыне ў Расіі перахапілі амаль 50 тысяч беларускіх кантрабандных цыгарэт
У Невельскім раёне Пскоўскай вобласці за суткі выявілі 49 710 пачкаў кантрабандных цыгарэт і 25 бутэлек гарэлкі без акцызных марак РФ.
Іх выявілі ў трох аўто, спыненых у рамках кантролю за ўвозам
і абаротам тавараў. Тытунёвыя вырабы і бутэлькі з гарэлкай «Роял
Бізон» знайшлі ў грузавых аддзяленнях транспартных сродкаў.
Цыгарэты адкрыта размяшчаліся ў багажных адсеках двух аўто.
У трэцім жа скрынкі з гарэлкай знаходзіліся сярод сувенірнай прадукцыі і
канцылярскіх тавараў.
49 тысяч пачкаў цыгарэт і алкаголь перададзеныя для прыняцця
мер тэрытарыяльнаму органу МУС Расіі, а 710 пачкаў — у тэрытарыяльнае
падраздзяленне Расспажыўнагляду для прыняцця рашэння.
Прыкладны кошт канфіскаваных цыгарэт перавышае 2,5 млн расійскіх
рублёў (больш за 30 тысяч долараў), паведамляе прэс-служба Паўночна-Заходняга
мытнага ўпраўлення.
Паводле reform.by.