Фотафакт: Беларускія і брытанскія вайскоўцы правялі сумесную трэніроўку

На палігоне Ласвіда ў Віцебскай вобласці прайшла сумесная беларуска-брытанская ваенная трэніроўка, паведамляе Еўрарадыё.

brit_2.jpg

Гэтая трэніроўка не з'яўляецца часкій ніякіх шматбаковых вучэнняў, падкрэсліў аташэ па пытаннях абароны пры Амбасадзе Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі падпалкоўнік Цімаці Уайт-Байкот. Па яго словах, беларусы, якія прымаюць удзел у спаборніцтвах Cambrian Patrol у Вялікабрытані, заўсёды паказваюць толькі высокія вынікі.

У трэніроўцы ўдзельнічалі 28 вайскоўцаў 42-га батальёна марской пяхоты Узброеных Сіл Вялікабрытаніі. Беларусь прадстаўляюць вайскоўцы міратворчай роты 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады.