Фотафакт: над Брэстам запусцілі верталёт з чырвона-зялёным сцягам
Відавочна, гэта частка адказу ўлады на шматтысячныя пратэсты супраць
фальсіфікацыі выбараў. Такая сабе разынка. Цвіком адказу на сёння
задуманы быў мітынг у Брэсцкай крэпасці, на які давялося зганяць-звозіць
з усёй вобласці. Верталёт таксама гойсаў то да крэпасці, то на другі
край горада.
![2.vert._logo.jpg 2.vert._logo.jpg](/img/v1/images/2.vert._logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Верталёт быў ваенны. На фота бачнае ўзбраенне, падвешанае на пілоне, чырвоная зорка ў белай акантоўцы, нумар, чырвона-зялёны сцяг на корпусе, такі самы, як на тросе знізу, і характэрная камуфляжная афарбоўка. Месцічы выказвалі меркаванне, што зноў 38-я дэсантная “шораху наводзіць”. База дэсантнікаў у самім горадзе, і вайсковы палігон “Брэсцкі” побач.
Фота аўтара