Фрыдман: Рэзалюцыя МАП — непрыемны крок для Лукашэнкі
Міжнародная арганізацыя працы (МАП) прыняла рэзалюцыю аб прымяненні ў дачыненні да Беларусі параграфа 33 Статута арганізацыі. Што гэта азначае для афіцыйнага Мінска? Пагаварылі з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
Міжнародная арганізацыя працы (МАП) прыняла рэзалюцыю аб прымяненні ў дачыненні да Беларусі параграфа 33 Статута арганізацыі. За стогадовую гісторыю існавання МАП гэта другі выпадак прымянення гэтага параграфа. Рэзалюцыя прапануе ўдзельнікам МАП перагледзець свае адносіны з урадам Беларусі.На 111-й Міжнароднай канферэнцыі працы ў Жэневе за рэзалюцыю прагаласаваў 301 чалавек, супраць — 54.
Параграф 33 Статута МАП гаворыць:
Што гэта рашэнне мяняе для афіцыйнага Мінска? Супраць беларускага рэжыму ўжо ўведзены санкцыі за суагрэсію ва Украіне, а Еўрасаюз апошнія месяцы не ўводзіць новых санкцый.
— Для Лукашэнкі гэта непрыемны крок. Мы маем справу з міжнароднай арганізацыяй, арганізацыяй ААН, а лукашэнкаўцам вельмі важна было падкрэсліваць, што санкцыі, абмежаванні сыходзяць ад заходніх краін, — кажа гісторык, палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман. — А тут асуджэнне ідзе зусім на новым узроўні, заклікі да новых санкцый, спыненне інвестыцый. Пакуль цяжка сказаць, ува што можа выліцца рашэнне МАП, але яно відавочна непрыемнае. Гэта адкрывае дарогу новым санкцыям і новым абмежаванням, гэта яшчэ адзін крок да ізаляцыі.
— Супраць афіцыйнага Мінска даўно ўведзены санкцыі. І назіраецца тэндэнцыя да непрымянення новых санкцый, што мы бачым на прыкладзе Еўрасаюза.
— Пакуль так. Але сітуацыя можа змяніцца ў любы момант. Пакуль Еўрасаюз устрымліваецца ад новых санкцый. Але амерыканцы падоўжылі старыя санкцыі супраць беларускага рэжыму. І Еўрасаюз санкцый не адмяняе, проста пакуль не лічыць патрэбным уводзіць новыя з тактычных меркаванняў. На Захадзе разумеюць, што ў Беларусі сітуацыя не паляпшаецца, а толькі пагаршаецца, рэжым аказвае дапамогу Расіі. На Захадзе фіксуюць і аналізуюць гэтую інфармацыю, але ўжо навучыліся адрозніваць лукашэнкаўскія словы ад спраў. На ўсе прапагандысцкія пшыкі там ужо не звяртаюць увагу: чалавек абвясціў сябе гаспадаром ядзернай дубінкі — хай абвяшчае. Пакуль няма рэальных пагроз, то не будзе і рэальнай рэакцыі.