Генпракуратура: апраўдальных прысудаў па «экстрэмісцкіх» справах не было

Летась беларускія суды не вынеслі аніводнага апраўдальнага прысуду па справах «экстрэмісцкай накіраванасці», паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

prakuratura_1.jpg


Усяго за мінулы год было разгледжана больш за 1200 крымінальных спраў, узбуджаных пасля падзей 2020 года. Па іх было асуджана больш за 1600 чалавек. Прысуды ў дачыненні да 28 чалавек сталі больш жорсткімі пасля апратэставання пракурораў.
Генпракуратура падвяла іншыя вынікі дзейнасці за 2021 год, звязаныя з пратэстамі. За мінулы год супрацоўнікі органаў пракуратуры:
- распачалі 523 справы, звязаныя з пратэстамі,- накіравалі ў суды 300 заяў аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі (з іх 259 было разгледжана і задаволена),- абмежавалі доступ да 15 сайтаў і сеткавых выданняў,- падалі пазовы і ўнеслі прадстаўленні на ліквідацыю 60 арганізацый,- вынеслі больш за 8 тысяч афіцыйных папярэджанняў.