Cайт і тэлеграм канал «Рэгіянальнай газеты» прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі
Суд Маладзечанскага раёна прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сайт аднаго з лепшых беларускіх рэгіянальных выданняў rh.by і тэлеграм-канал выдання экстрэмісцкімі матэрыяламі, паведамляе прэс-служба БАЖ.
Выданне спыніла выхад на паперы ўлетку мінулага года пасля ператрусу ў рэдакцыі і дамах журналістаў. Тады ператрусы прайшлі практычна ва ўсіх недзяржаўных грамадска-палітычных медыя.