«Наша Нiва» цяпер — экстрэмісцкае фарміраванне

Выданне «Наша Нiва» прызнанае экстрэмісцкім фарміраваннем.

nasha_niva_arkhivnyy_nomer.jpg


Мінінфарм заблакаваў інтэрнэт-партал "Нашай Нівы" яшчэ 8 ліпеня 2021 года. У той жа дзень да рэдакцыі прыйшлі сілавікі з ператрусама. Былі затрыманыя галоўны рэдактар Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко і яшчэ двое супрацоўнікаў выдання.

photo_2022_01_27_11_22_45.jpg


У 115-ю гадавіну заснавання «Нашай Нівы», 23 лістапада 2021 года, суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў яе Telegram-канал і аналагі ў сацыяльных сетках экстрэмісцкімі матэрыяламі.