Генпракуратура рыхтуе дакументы, каб прызнаць бел-чырвона-белы сцяг экстрэмісцкім
Генеральная пракуратура анансавала, што рыхтуецца пакет дакументаў аб прызнанні бел-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкім, перадалі ў эфіры БТ.

Патлумачылі ўсё гэта тым, што ў ведамства паступіла больш за сотню зваротаў ад грамадзян з просьбай прыраўняць бел-чырвона-белы сцяг, «які ў гады вайны стаў сімвалам зверстваў на беларускай зямлі», да экстрэмісцкай сімволікі.
«У Генеральную пракуратуру паступіў калектыўны зварот, пад якім падпісаліся больш за сотню грамадзян з просьбай аб прызнанні бел-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкім. З улікам раней праведзенай Генеральнай пракуратурай работы па ўдасканаленні заканадаўства аб процідзеянні экстрэмізму цяпер мы рыхтуем пакет дакументаў аб прызнанні экстрэмісцкімі бел-чырвона-белага сцяга і іншай сімволікі», — перадае «Наша Ніва» словы афіцыйнага прадстаўніка Генпракуратуры Беларусі Анжалікі Курчак.
Нагадаем, сёння на сайце лукашэнкаўскай газеты sb.by з'явілася паведамленне аб тым, што Генпракуратуру Беларусі заклікалі заняцца прылічэннем бел-чырвона-белай сімволікі да экстрэмісцкай. «Ініцыятыўная група» выступае за яе неадкладную забарону. Яна спасылаецца на «трагедыю Вялікай Айчыннай вайны» і выкарыстанне БЧБ-сцягоў калабарантамі