У Беларусі могуць зрабіць больш жорсткім заканадаўства аб экстрэмізме

Пра гэта распавёў генеральны пракурор Андрэй Швед у эфіры тэлеканала СТБ.

Фота з сайта zarya.by

Фота з сайта zarya.by

Як паведаміў Андрэй Швед, Генеральная пракуратура прапануе ўзмацніць адказнасць за экстрэмісцкую дзейнасць, унесці змены і ў Крымінальны кодэкс (у закон аб супрацьдзеянні экстрэмізму), і ў шэраг iншых актаў заканадаўства. Што тычыцца ўзмацнення крымінальнай адказнасці, гаворка ідзе пра тое, каб дапоўніць некаторыя артыкулы Крымінальнага кодэкса нормамі аб тым, што крымінальнай адказнасці будуць падлягаць не толькі арганізатары экстрэмісцкіх фармаванняў і іх кіраўнікі, але і любыя ўдзельнікі, а таксама асобы, якія аказваюць садзейнічанне экстрэмісцкім фарміраванням, іх фінансуюць і ў любой іншай форме спрыяюць экстрэмісцкай дзейнасці.
Пад тымі, хто «спрыяе экстрэмісцкай дзейнасці», Генпракуратура мае на ўвазе людзей, што «навучаюць асоб, распаўсюджваюць сярод іх экстрэмісцкія погляды, распаўсюджваюць у тым ліку з удзелам членаў экстрэмісцкіх фармаванняў экстрэмісцкую сімволіку, прапагандуюць, распальваюць варожасць і гэтак далей. Гэта значыць любыя формы дзеянні, якія накіраваны на тое, каб аддаць дзеянням экстрэмісцкіх фармаванняў пэўны вынік, накіраваны на дэстабілізацыю грамадскай абстаноўкі, парушэнне грамадскага парадку і іншыя супрацьпраўныя і негатыўныя наступствы. Таму ў далейшым прыняццем гэтай нормы (увядзеннем у Крымінальных кодэкс), яна будзе мець не толькі прафілактычны сур'ёзны характар, але і дазволіць нам у тым ліку на корані спыняць факты, звязаныя з фінансаваннем экстрэмісцкай дзейнасці».