Хлопцу, які сфатаграфаваўся з гідрантам ад зламанага вадамёта, далі 15 сутак

27-гадовы Мікіта Ігнацюк у нядзелю сфатаграфаваўся з гідрантам, які пратэстоўцы выцягнулі з вадамёта.

photo_2020_10_04_20_04_05_t90rw.jpg

Фота хутка разыйшлося па сацсетках — на здымках твар Мікіты замазвалі, але ў той жа дзень хлопца ўсё ж затрымалі. Ён сцвярджаў, што толькі сфатаграфаваўся з гідрантам, але гэта не выратавала хлопца.
Мікіта жыве ў Брэсце, у Мінск ён прыехаў, хутчэй за ўсё, спецыяльна на марш, мяркуюць сваякі.
«Ён прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнне. Быў суд», — паведаміла «Нашай Ніве»Наталля Ганусевіч, прэс-сакратар мінскай міліцыі.
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска адказалі, што Мікіта Ігнацюк прызнаны вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Ён атрымаў 15 сутак.
Суддзя — Аляксандр Петраш. Вядома, што гэты суддзя часта дае дэманстрантам суткі.
На відэа добра бачна, што ў людзей, якія «разбіралі» вадамёт, зусім не такая вопратка, як у Мікіты. Яго віна — фотаздымак з тым злашчасным кавалкам гідранта.