Хронікі рэпрэсій за 1 сакавіка

Спіс экстрэмістаў папоўніўся — туды дадалі яшчэ 26 чалавек, паведамляюць праваабаронцы.

hroniki_represij2_logo.png_logo_1.webp
  • У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 26 чалавек — цяпер у ім 3845 прозвішчаў

1 сакавіка МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых у спіс дадалі мастачку Ганну Крук, брэсцкага айцішніка, якога асудзілі за данаты каліноўцам, Аляксандра Сысоева, былога вайскоўца Дзмітрыя Гуліна.

Глядзіце таксама

  • Справу палітзняволенай Святланы Кароль  пачнуць разглядаць у сакавіку

Святлана — пенсіянерка і велаактывістка з Гомеля, старшыня абласнога грамадскага аб'яднання «ВелаГомель». У 2020 годзе жанчына далучылася да Гомельскай Каардынацыйнай Рады. Дома на Святлану чакаюць маці сталага веку і муж з анкалагічнай хваробай, якімі апякуецца жанчына.

Жанчыну затрымалі напрыканцы верасня ў Гомелі. Святлану абвінавачваюць у паклёпе на Лукашэнку (арт. 367 КК), а таксама ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле (арт. 130 КК).

Суд над ёй распачнецца 11 сакавіка ў Гомельскім абласным судзе. Справу ў закрытым рэжыме будзе разглядаць суддзя Вадзім Бобыраў.

Глядзіце таксама


  • Сілавікі затрымалі гродзенца за распаўсюд «экстрэмізму» і ўдзел у пратэстах
hanczaruk.jpg

Сілавікі затрымалі жыхара Гродна Сяргея Ганчарука, «пакаяльнае» відэа з ім апублікаваў праўладны тэлеграм-канал. 

Мужчына нібы распаўсюджваў «экстрэмісцкія» матэрыялы ў Тэлеграме і тры разы ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, піша  «Медыязона».

  • Сілавікі затрымалі берасцейца, які напісаў больш за 1000 «абразлівых» каментароў

Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал апублікаваў відэа з затрыманым берасцейцам.


aljaksandr_tata.jpg

На відэа мужчына кажа, што яго затрымалі за каментары ў інтэрнэце. Пад адным з пастоў ён абразіў Лукашэнку. Аўтары паста сцвярджаюць, што берасцеец напісаў больш за 1000 абразлівых пастоў і цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА.

У сацыяльных сетках затрыманы падпісаны як Аляксандр Тата.

Па якім артыкуле яго абвінавачваюць — невядома.