Яшчэ адна тэлеграм-пляцоўка прызнаная ў Беларусі экстрэмісцкім фарміраваннем
МУС прызнала экстрэмісцкім фарміраваннем тэлеграм-канал «Буслы ляцяць» І чат гэтага канала, паведамляе прэс-служба ведамства.
![unnamed_279.png unnamed_279.png](/img/v1/images/unnamed_279.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гэта ўжо трэцяе экстрэмісцкае фарміраванне ў Беларусі. Раней МУС надало той жа статус рэсурсу dze.chat, які аб'ядноўвае вялікую колькасць тэлеграм-каналаў, і ТГ-супольнасці ініцыятывы «Рабочы рух».