Яшчэ адзін прысуд медыйшчыку: Юрыю Гладчуку далі 2.5 гады калоніі

Рэдактар спецпраектаў партала «Аўтабізнес» Юрый Гладчук асуджаны на 2,5 гады калоніі. У канцы лютага Мінгарсуд разгледзіць апеляцыйную скаргу на прысуд.

gladchuk.jpg


Рэдактару спецпраектаў партала «Аўтабізнес» (abw.by), палітвязню Юрыю Гладчуку суд Фрунзенскага раёна Мінска прысудзіў 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі. Аб гэтым «Новаму Часу» стала вядома са сваіх крыніц.
Гладчука судзілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт.368 ч. 1 — «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», арт.342 ч. 1 — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх».
28 лютага Мінгарсуд, як вынікае з расклада пасяджэнняў суда, разгледзіць апеляцыйную скаргу на прысуд Юрыю Гладчуку.
Нагадаем, супрацоўнікаў партала «Аўтабізнес» — галоўнага рэдактара Юлію Мудрэўскую, рэдактара партала Вадзіма Зянкевіча і рэдактара спецпраектаў Юрыя Гладчука — сілавікі затрымалі 16 чэрвеня 2022 года. Суд над Мудрэўскай пачаўся ў верасні 2022 года. Яе асудзілі паводле арт.342 на 1,5 гады калоніі.