
Актывісты таксама збіраюць подпісы пад петыцыяй з патрабаваннем да нямецкіх фармацэўтычных кампаній таксама спыніць рэкламаваць свае тавары на беларускім ТБ, піша REFORM.by.
JYSK — скандынаўская сетка крамаў рознічнага гандлю, якая ажыццяўляе продаж тавараў катэгорыі «ўсё для дома». Кампанія валодае найбуйнейшай сеткай мэблевых крам у Даніі і шырока прадстаўлена ва ўсім свеце. У цяперашні час у Беларусі налічваецца 10 крамаў JYSK, а ў Мінскім раёне знаходзіцца цэнтральны склад.
Арганізацыя Libereco правяла маніторынг рэкламы на дзяржканалах «Беларусь 1», АНТ і СТБ. Высветлілася, што на беларускім дзяржаўным тэлебачанні 58% рэкламных ролікаў належыць заходнім кампаніям, пераважна з ЗША, Германіі і Францыі.