Продаж беларускіх ноўтбукаў у Мінску прыпынены праз тры дні пасля пачатку

У гандлёва-забаўляльным цэнтры Galleria Minsk знік «астравок» з ноўтбукамі H-book MAK4, вырабленымі на заводе «Гарызонт», і пакуль невядома, дзе будзе новы пункт продажу. І ці будзе ён наогул.

uf6idfa7b91bzmcognpfgh5gj52e9xbj.webp

Продаж беларускіх ноўтбукаў у цэнтры беларускай сталіцы доўжыўся ўсяго некалькі дзён. «Пункт [продажу] з'ехаў. У нас іх дакладна ўжо не будзе. Астатняе не ведаем», — патлумачылі карэспандэнту праўладнага агенцтва Sputnik у інфацэнтры ГЗЦ Galleria Minsk.

Адзначым, што пункт продажу ў Galleria быў адзіным месцам, дзе можна было набыць беларускі ноўтбук. Ні на сайце завода «Гарызонт», ні ў інтэрнэт-крамах такога цуду тэхнікі няма.

Продажы беларускага ноўтбука ў гандлёвым цэнтры пачаліся 22 снежня, называецца гаджэт H-book MAK4. У ноўтбуку выкарыстаны амерыканскі працэсар Intel Core 11 пакалення. У залежнасці ад мадыфікацыі дэвайс можа быць абсталяваны рознымі тыпамі працэсараў — Intel Core i3, Intel Core i5, Intel Core i7. Аперацыйная сістэма — Windows 11 хатняя.

Ноўтбукам беларускай вытворчасці Лукашэнка пахваліўся падчас адкрытага ўрока 1 верасня. Тады ён прынёс ноўтбук з сабой і заявіў, што беларускіх кампанентаў у прыладзе ўсяго 12%, але да канца года можа быць ужо 35%.

1070507130_0_240_1280_960_1920x0_80_0_0_59b29195d49886b947a33817e35a9d9a.jpg.webp