Крыніцы: Украінскіх ваеннапалонных змяшчаюць у беларускія турмы?

Пра гэта са спасылкай на ліст аднаго з беларускіх зняволеных паведаміла ў Фэйсбуку актывістка Марына Касінерава. Пацвярджэнняў гэтай інфармацыі пакуль няма.

thumbs_b_c_05c3e81f8e3f3785a9d2007d3786f108.jpg

«Нам у рукі трапіў ліст ад зняволенага, які змаглі вынесці без цэнзуры, — напісала Марына Касінерава. — 

У мэтах бяспекі гэтага чалавека і бяспекі іншых зняволеных, асабліва палітычных, мы не будзем выкладваць фота ліста ці называць турму, з якой гэты ліст быў вынесены. У гэтым лісце, ён паведамляе, што ў беларускіх турмах знаходзяцца ваеннапалонныя з Украіны, а таксама тое, што амаль усе турмы "забіты" палітычнымі:

"Тыдні два таму ў нас быў хлопец праездам з Брэста. Кажа, што меў зносіны з ваеннапалоннымі з Украіны. Таксама ў турме сядзяць. Гляджу, што адбываецца, жорсткасць нарастае, уся турма забітая бчб-шнікамі. На колькі хопіць яшчэ бязмежжа, не ўяўляю. А людзі там на волі і не ведаюць, што адбываецца.

Чаму ніхто не б'е ў званы?.."»

Адзначым, што час ад часу Украіна і Расія праводзяць абмен ваеннапалоннымі. Калі пад абмен падпадуць і тыя ўкраінцы, якія нібыта знаходзяцца ў беларускіх турмах, то пра гэта дакладна стане вядома.