Літоўскі чыноўнік: рэжым Лукашэнкі не дае працаваць літоўскім школам у Беларусі

Намеснік міністра адукацыі, навукі і спорту Літвы Рамунас Скаўджус заявіў, што школы ў Пелясе і Рымдзюнах не могуць пачаць працу.

Літоўская школа ў Пелясе

Літоўская школа ў Пелясе


Беларускія ўлады блакуюць працу літоўскіх школ у краіне, заявіў віцэ-міністр Літвы Рамунас Скаўджус. Як піша «Delfi», летам беларуская пажарная інспекцыя «выявіла парушэнні» —  і ў выніку дзейнасць літоўскай школы ў Пелясе была прыпыненая і з таго часу не адноўленая.

«Калі былі агучаныя дадатковыя патрабаванні пажарнай бяспекі, дырэктар з імі не пагадзіўся, і пачаўся судовы працэс. Але вельмі выразна было сказана, што, як бы ні скончыўся судовы працэс, дазвол выдадзены не будзе», — гаворыць Скаўджус.

І школа ў Пелясе, і рымдзюнская сярэдняя школа былі пабудаваныя на грошы Літвы. МЗС Літвы цяпер вырашае, як вярнуць сваю маёмасць.

Тыдзень таму стала вядома, што ў Гродне ліквідуюць «Польску Мацеж Школьну» — адну з найбуйнейшых польскіх грамадскіх школ у свеце. У красавіку гэтага года польскамоўныя школы Гродна і Ваўкавыска перавялі на рускую мову навучання.
У той жа час у Польшчы і Літве адкрываюцца беларускія школы: нядаўна школу на 150 чалавек адкрылі ў Варшаве, у Вільні адкрылася прыватная школа «Stembridge», а таксама там працуе Віленская гімназія імя Францыска Скарыны. Свае беларускія школы ёсць таксама і ва Украіне.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: