Лукашэнка памілаваў некалькіх жанчын-палітвязняў

Аляксандр Лукашэнка «ў сувязі са святам 8 сакавіка» падпісаў указ аб памілаванні некалькіх жанчын, асуджаных за «розныя супрацьпраўныя дзеянні, звязаныя з пратэснай дзейнасцю».

photo_2022_03_09_21_47_17.jpg


Жанчын вызвалілі з Гомельскай калоніі. Як паведамляе БелТА, яны «шчыра раскаяліся ў зробленым».

photo_2022_03_09_21_46_44.jpg

Раней праваабаронцы паведамлялі, што сярод памілаваных дакладна вядомыя імёны дзвюх палітзняволеных — Анастасіі Ярашэвіч і Наталлі Туравай.

photo_2022_03_09_21_46_40.jpg