Мастак Алесь Цыркуноў асуджаны на 15 сутак арышту
Яго затрымалі ў чацвер, 10 сакавіка, у Мінску перад судом па справе мастака і палітвязня Алеся Пушкіна.
![Алесь Цыркуноў. Фота: radiomaria.by Алесь Цыркуноў. Фота: radiomaria.by](/img/v1/images/photo_2020_03_10_11_24_57.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Алесь Цыркуноў. Фота: radiomaria.by
Мастак Алесь Цыркуноў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляюць праваабаронцы. Яго затрымалі ў чацвер у Мінску перад судом па справе мастака і палітвязня Алеся Пушкіна. Цыркунова судзілі раніцай у пятніцу. У судзе было заяўлена, што ў яго на адзенні былі бел-чырвона-белая і блакітна-жоўтая стужкі. Мастак знаходзіцца на Акрэсціна.
На 15 сутак быў асуджаны і Віталь Борыс, які таксама прыйшоў у суд над Пушкіным. Міліцыянеры знайшлі ў яго заплечніку вокладку пашпарта з гербам «Пагоня». У судзе сілавікі заявілі, што Борыс ёй... размахваў, а значыць «пікетаваў».
Паводле «Еўрарадыё».