Міграцыйны крызіс-2? За суткі ў краіны ЕС з Беларусі нелегальна паспрабавалі зайсці больш за 140 мігрантаў
Найбольшая колькасць паспрабавала трапіць у Літву. За мінулыя суткі літоўскія памежнікі не ўпусцілі ў краіну 70 чалавек, якія спрабавалі нелегальна перайсці мяжу з боку Беларусі.

Латвійскія памежнікі спынілі 19 спроб нелегальнага перасячэння беларуска-латвійскай мяжы.
Польскія памежнікі ў аўторак зарэгістравалі 52 спробы парушэння мяжы мігрантамі з боку Беларусі, сярод якіх былі грамадзяне Індыі, Ірана, Конга, Турцыі, Афганістана і Сірыі.
Ва ўсіх выпадках у Польшчы мігранты фарсіравалі рэкі. Згадваюцца Правая Лясная, Свіслач і Ваўкушанка.
