Яна Пінчук даслала ліст з расійскага СІЗА на этапе ў Беларусь
Палітзняволеная беларуска Яна Пінчук даслала сваякам ліст з СІЗА ў Яраслаўлі. Ліст датаваны 14 жніўня.
![photo_2022_08_08_22_42_34_2.jpg photo_2022_08_08_22_42_34_2.jpg](/img/v1/images/photo_2022_08_08_22_42_34_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
З ліста можна зрабіць выснову, што этапаванне з Пецярбурга ў Яраслаўль заняло чатыры дні. Далей Яну павінны адправіць у Смаленск, а адтуль у Беларусь, піша REFORM.by са спасылкай на тэлеграм-канал «Свабоду Яне Пінчук».
Дзяўчына напісала, што яе этапуюць у сталыпінскім вагонзаку, у яе баліць рука пасля пераноскі сумак.
Нагадаем, Яну Пінчук, якая жыла ў Расіі, у Беларусі абвінавачваюць па пяці крымінальных артыкулах, у тым ліку аб закліках да захопу ўлады і аб стварэнні экстрэмісцкага фарміравання. Ёй пагражае да 19 гадоў пазбаўлення волі.
Яну затрымалі ў Санкт-Пецярбургу ў лістападзе мінулага года і змясцілі ў СІЗА. Камітэт па правах чалавека ААН прасіў расійскія ўлады ўстрымацца ад выдачы Пінчук Беларусі да разгляду яе скаргі па сутнасці і даць ёй доступ да ўнутраных працэдур прадастаўлення прытулку. Нягледзячы на гэта, расійскі суд пастанавіў экстрадзіраваць дзяўчыну.
![Муж Яны Пінчук расказаў пра жонку «Рэдка сустрэнеш такога моцнага чалавека». Гісторыя кахання палітзняволенай Яны Пінчук](/img/v1/images/083d0000_0a00_0242_8d18_08da380835f8_w1023_r1_s.webp?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)