Журналістку Ксенію Луцкіну пачнуць судзіць 1 верасня
Прызначылі дату суда над палітзняволенай журналісткай Ксеніяй Луцкінай.
![luckina.jpg luckina.jpg](/img/v1/images/luckina.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Былую журналістку Белтэлерадыёкампаніі Ксенію Луцкіну пачнуць судзіць 1 верасня ў Мінскім гарадскім судзе. Разглядаць справу будзе суддзя Таццяна Фалькоўская, паведамляюць праваабаронцы.
Улады сцвярджаюць, нібыта Луцкіна займалася стварэннем «грамадскага беларускага інтэрактыўнага тэлебачання, мэта якога — утойванне і скажэнне рэальных фактаў, эскалацыя пратэснай актыўнасці, стымуляванне расколу ў беларускім грамадстве, фарміраванне ў людзей негатыўнай думкі аб дзейнасці дзяржорганаў».
Ксенію затрымалі 22 снежня 2020 года ў Мінску, з таго часу яна ўтрымлівацца ў СІЗА-1. Палітзняволенай выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса («Змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады»). Ёй пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 8 да 12 гадоў.
Ксенія адпрацавала на дзяржаўным тэлебачанні 15 гадоў. Здымала дакументальныя фільмы і гістарычныя рэпартажы: пра Другую сусветную вайну, Чарнобыльскую катастрофу. Іншыя яе праекты — дакументальныя драмы: жыццёвыя аповеды пра сям’ю, адзіноту, каханне.
У жніўні 2020 года журналістка звольнілася з БТ і хацела запусціць альтэрнатыўны канал. Далучылася да Каардынацыйнай рады, дзе адказвала за сувязі з прэсай. Відаць, таму і трапіла пад удар.
![«У яе ў мозгу расце пухліна, пастаянна баліць галава». Як пакутуе за кратамі экс-журналістка БТ Ксенія Луцкіна «У яе ў мозгу расце пухліна, пастаянна баліць галава». Як пакутуе за кратамі экс-журналістка БТ Ксенія Луцкіна](/img/v1/images/df4cad556067357b6cd16.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
За час знаходжання за кратамі ў Ксеніі Луцкінай моцна пагоршылася здароўе: абвастрылася бранхіяльная астма, павялічваецца пухліна ў мозгу. У 2014 годзе Ксеніі зрабілі аперацыю і выдалілі дзве пухліны ў мозгу. За кратамі хвароба вярнулася.
![Палітзняволеная журналістка даслала вестачку з-за кратаў Ксенія Луцкіна: «У мяне цяпер самыя складаныя, напэўна, дні»](/img/v1/images/doa6lkj7asm_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Ксенію Луцкіну можна падтрымаць лістамі і паштоўкамі, пасылкамі і грашовымі пераводамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2. Ксеніі Алегаўне Луцкінай