Палітвязню Анатолю Латушку дадалі яшчэ паўгода зняволення. Хронікі рэпрэсій 26 траўня

Палітзняволенага асудзілі паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Яму прызначылі яшчэ паўгода пазбаўлення волі ў дадатак да шасці гадоў калоніі. Пра гэта паведаміў падчас IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету стрыечны брат палітвязня — палітык Павел Латушка. 

1_1097_1.png

Раней Анатолю ўжо ўзмацнялі пакаранне: год таму яго перавялі на турэмны рэжым у Гродна. Верагодна, там супраць яго і ўзбудзілі новую крымінальную справу.

У Мачулічшах падчас прысягі затрымалі мужчыну

Як стала вядома «Вясне», падчас прыняцця прысягі ў вайсковай частцы 39872, якая базуецца ў гарадскім пасёлку Мачулішчы, раніцай 24 траўня быў затрыманы наведвальнік. Ён быў апрануты ў цывільнае, яму было 25-28 гадоў. 

Прычына затрымання невядомая.

Палітзняволенаму анархісту і аўтару «Новага Часу» Мікалаю Дзядку маглі прад'явіць новыя абвінавачанні

Пра гэта піша reform.news са спасылкай на набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал. У прыватнасці, прыгадваецца арт. 130 г. 3 КК аб распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варожасці. Нібыта Мікалай прызнаўся ў арганізацыі, кіраўніцтве, адміністраванні шэрагу анархічных рэсурсаў.

Нагадаем, Мікалая Дзядка затрымалі 11 лістапада 2020, пасля чаго моцна білі і катавалі. 10 лістапада 2021 года суддзя Анастасія Папко прызнала Мікалая вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу:

арт. 342 — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;

арт. 361 — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;

арт. 295-3 — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў.

Дзядок віны не прызнаў і сказаў у апошнім слове: «А ўсім, хто мае дачыненне да палітычных працэсаў у маёй краіне, я хачу сказаць: “Не майце ілюзій. Ніякія напісаныя вамі паперкі, ніякі тэрор не спыніць развіцця і прагрэсу. Мы ўсё роўна пераможам!”».

Мікалай мусіў выйсці на волю 4 красавіка, але яго перавялі ў СІЗА №1 па новай крымінальнай справе па арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі»).

Глядзіце таксама

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»

Пра суд над Марынай Луц раней не паведамлялася. На свабодзе чакае малы сын, піша «Наша Ніва».

Марыне Луц 33 гады. З 2014 года па канец 2022 яна мела ўласны бізнэс — займалася арганізацыяў вяселляў і іншых мерапрыемстваў.

А з 2023 перакваліфікавалася ў UX/UI-дызайнера, то бок, чалавека, які праектуе сервісы так, каб імі было зручна карыстацца. Працавала яна ў асноўным як фрылансер.

Марына вельмі любіць вандраваць. Разам з малым сынам яны часта падарожнічалі па розных краінах Еўропы, асабліва любілі ездзіць на Балтыйскае мора.

Невядома дакладна, калі Марыну затрымалі, але ў сацсетках яна ў апошні раз была ў сярэдзіне кастрычніка 2024 года. У тэлеграме яна не анлайн «вельмі даўно».

Марыну асудзілі па першай частцы 130 артыкула КК — «распальванне варожасці ці варажнечы». Звычайна гэта каментары ў інтэрнэце.

У спісу «экстрэмістаў» у яе стаіць пазнака «адбывае пакаранне» — гэта значыць, яна атрымала альбо хімію з накіраваннем, альбо калонію. Аднак мяркуючы па тым, што пасля суда яна нідзе не з'явілася анлайн, хутчэй за ўсё, Марыне Луц прысудзілі калонію.

Палітзняволенаму анархісту Сяргею Раманаву дадалі яшчэ паўтара гады да тэрміна

Гэта ўжо трэці раз, калі Сяргея асудзілі па артыкуле 411 КК РБ «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі». Цяпер яго агульны тэрмін складае 24 гады і 5 месяцаў зняволення.

Таксама Сяргея нядаўна перавялі ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу) і забаранілі яму маляваць. Малюнкі, якія ён дасылае ў лістах, не прапускаюць, паведамляе тэлеграм-канал «АЧК-Беларусь».

Нагадаем, у ноч на 29 кастрычніка 2020 года Ігара Аліневіча, Дзмітрыя Дубоўскага, Сяргея Раманава і Дзмітрыя Рэзановіча затрымалі пры перасячэнні беларуска-ўкраінскай мяжы. Іх прызналі вінаватымі ў акце тэрарызму, незаконным абароце зброі і яе перамяшчэнні праз мяжу.

22 снежня 2021 яны былі асуджаныя на вялікія тэрміны: Ігар Аліневіч — 20 гадоў, Дзмітрый Дубоўскі — 18 гадоў, Дзмітрый Рэзановіч — 19 гадоў, Сяргей Раманаў — 20 гадоў.

Сам суд праходзіў у закрытым рэжыме з прычыны «абароны персанальных даных пацярпелых». Фігуранты справы ўключаны КДБ у спіс асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.

У 2023 і 2024 гадах Сяргея Раманава двойчы судзілі па арт. 411, дадаючы па 11 месяцаў калоніі.