Мінгарсуд пакінуў без змен прысуд Лявону Халатрану

30 красавіка Мінскі гарадскі суд разглядзеў апеляцыйную скаргу валанцёра штаба Бабарыкі Лявона Халатрана на прысуд Фрунзенскага суда, які пакараў мужчыну двума гадамі абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Лявон Халатран у Мінскім гарадскім судзе. Фота spring96.org

Лявон Халатран у Мінскім гарадскім судзе. Фота spring96.org

Лявона Халатрана вінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса: нібыта ён перакрываў дарогі ў раёне вуліц Куйбышава-Машэрава, перашкаджаў транспарту, выкрыкваў лозунгі і пляскаў у далоні ў ноч з 9 на 10 жніўня. Лявон сваёй віны не прызнаў.

Справу разглядала суддзя Юлія Блізнюк, пазіцыю дзяржаўнага абвінавачвання падтрымліваў старэйшы памочнік пракурора Павел Папкоў.

19 лютага суд прызначыў палітвязню пакаранне ў выглядзе двух гадоў «хіміі» — менавіта такі вырак запрасіў пракурор.

Сёння Мінскі гарадскі суд пастанавіў пакінуць рашэнне Фрунзенскага суда без змен, а скаргу Лявона Халатрана — без задавальнення.

spring96.org