Мінздароўя паведаміла пра 1293 новыя выпадкі COVID-19
За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1293 пацыенты з COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. З пачатку пандэміі выяўлена 714 295 выпадкаў інфікавання.

З
учорашняга дня выпісаныя 1333 чалавекі. Ачунялі 707 169 пацыентаў з пацверджаным
раней дыягназам.
За ўвесь
перыяд распаўсюджання інфекцыі ў Беларусі, па афіцыйных даных,
зарэгістравана 5808 смяротных выпадкаў. За суткі паведамляецца аб 16 смяротных
выпадках.
Усяго праведзена 11 317 944 тэсты. З учорашняга дня выканалі 22 377 даследаванняў.