20 станоўчых тэстаў. Хакейнае «Дынама» накрыў ковід
Дваццаць гульцоў мінскага хакейнага клуба «Дынама» перавялі ў спіс траўмаваных і адправілі на самаізаляцыю праз станоўчыя тэсты на COVID-19, паведамляе прэс-служба клуба.

Акрамя гульцоў, станоўчыя тэсты аказаліся ў некалькіх трэнераў і прадстаўнікоў
каманды.
Нагадаем, што яшчэ раней праз каронавірус былі перанесеныя тры бліжэйшыя матчы мінскага «Дынама» ў КХЛ. Пазней у сувязі з ростам колькасці заражэнняў у клубах кіраўніцтва Кантынентальнай хакейнай лігі вырашыла ўвогуле часова прыпыніць рэгулярны чэмпіянат.